Пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі падпісана паміж урадамі Беларусі і Пакістана. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі нашай краіны.
Акрамя таго, падпісана Пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам федэральнай адукацыі і прафесійнага навучання Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, а таксама шэраг пагадненняў паміж ВНУ.
Беларусь і Пакістан будуць развіваць адукацыйнае супрацоўніцтва паміж Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, БДУ і Акадэміяй дыпламатычнай службы Пакістана, БДУ і Універсітэтам Каіды-і-Азам, БДУ, БДУІP і Інстытутам інфармацыйных тэхналогій Пакістана, БДУІР і Нацыянальным універсітэтам навукі і г.д.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/mova-urdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/pakistan
[6] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi
[7] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[8] https://zviazda.by/be/tags/bduir