Гэта шосты пілатуемы палёт, які ажыццявіла КНР.
Сёння ў 2.30 па мінскім часе з касмадрома Цзюцюань на паўночным захадзе Кітая быў ажыццёўлены запуск ракеты-носьбіта "Чанчжэн-2F" ("Вялікі паход-2F") з касмічным караблём "Шэньчжоў-11" ("Святы човен-11"), паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3]. Праз два дні чакаецца стыкоўка карабля з касмічнай лабараторыяй "Цяньгун-2" ("Нябесны палац-2").
Члены экіпажа "Шэньчжоў-11" Цзын Хайпэн і Чэнь Дун ўстановяць рэкорд па працягласці знаходжання кітайскіх касманаўтаў у космасе. Праз 575 секунд пасля запуску "Шэньчжоў-11" аддзяліўся ад ракеты-носьбіта і выйшаў на зададзеную арбіту, паспяхова даставіўшы двух касманаўтаў у космас. Члены экіпажа адчуваюць сябе добра.
Гэта шосты пілатуемы касмічны палёт, ажыццёўлены Кітаем. Згодна з планам, пасля выхаду на зададзеную арбіту "Шэньчжоў-11" выканае прыкладна двухдзённы самастойны палёт, а затым ажыццявіць аўтаматычную стыкоўку з лабараторыяй "Цяньгун-2". Касманаўты прабудуць на борце лабараторыі "Цяньгун-2" 30 дзён. Там яны правядуць навуковыя і прыкладныя эксперыменты, а таксама навукова-папулярныя мерапрыемствы.
Пасля гэтага пройдзе адстыкоўка "Шэньчжоў-11" і "Цяньгун-2". "Шэньчжоў-11" на працягу дня вернецца на Зямлю, а "Цяньгун-2" застанецца на арбіце, чакаючы прыбыцця грузавога карабля "Тяньчжоу-1" ("Нябесны карабель-1"). Зараз "Цяньгун-2" знаходзіцца на арбіце на вышыні 393 км ад паверхні Зямлі, функцыянуе ў штатным рэжыме і гатовая для стыкоўкі з "Шэньчжоў-11" і прыёму касманаўтаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[5] https://zviazda.by/be/tags/raketa
[6] https://zviazda.by/be/tags/kasmanauty
[7] https://zviazda.by/be/tags/kosmas
[8] https://zviazda.by/be/tags/pilatuemy-palyot