Савет Міністраў даручыў стварыць міжведамасную рабочую групу па гэтым пытанні. Туды ўвайшлі спецыялісты міністэрстваў эканомікі, працы і сацыяльнай абароны, фінансаў, юстыцыі, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прадстаўнікі ад наймальнікаў.
Чакаецца, што праекты нарматыўных прававых актаў, якія будуць рэгуляваць дзейнасць страхавога фонду, распрацуюць у наступным годзе.
Дарэчы, ва ўрад ужо прадстаўлены праект указа аб удасканаленні захадаў сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый беспрацоўных. Ён прадугледжвае дыферэнцаванае павышэнне дапамогі па беспрацоўі і стыпендый тым, хто праходзіць навучанне па накіраванні службаў занятасці, да 50 і 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму. Нагадаем, што цяперашні максімум, які можа атрымаць чалавек, што стаіць на ўліку на біржы працы, складае дзве базавыя велічыні (гэта сума ў 42 рублі), а памер стыпендыі не перавышае тры базавыя (63 рублі).
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/strahavanne-ad-bespracouya
[4] https://zviazda.by/be/tags/bespracoue
[5] https://zviazda.by/be/tags/strahavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[7] https://zviazda.by/be/tags/praca