Урад пашырыў пералік дадатковых платных паслуг, што аказваюцца органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 кастрычніка 2016 года №826. Яна ўступае ў сілу з 1 студзеня наступнага года.
Гэтыя платныя паслугі аказваюцца аддзеламі запісу актаў грамадзянскага стану раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, пасялковымі і сельскімі выканаўчымі і распарадчымі органамі, консульскімі ўстановамі, а таксама дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Беларусі ў выпадку выканання імі консульскіх функцый.
Пастанова дэталізуе парадак аказання паслуг урачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу або рэгістрацыі нараджэння. Рэгістрацыю шлюбу можна правесці па індывідуальным сцэнарыі з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў па-за памяшканнем загса. Месцам цырымоніі могуць быць памяшканні ўстаноў культуры, памяшканні, размешчаныя ў гістарычных і памятных месцах, тэрыторыя аб'ектаў, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыі ці архітэктуры, архітэктурныя ансамблі, бальніцы, уласнае месца пражывання і інш.
Дадаткова замацавана магчымасць загсаў праводзіць цырымоніі, прысвечаныя памятным датам шлюбнага жыцця («сярэбранае» вяселле, «залатое» вяселле і інш.). Мясцовым Саветам дэпутатаў рэкамендавана пры неабходнасці накіроўваць грошы, атрыманыя ад аказання дадатковых платных паслуг органамі загса, на ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/registracyya-shlyubu
[5] https://zviazda.by/be/tags/shlyub
[6] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau