Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 19 кастрычніка выпусціла ў абарачэнне паштовыя маркі з серыі «Матылі».
На іх начныя прыгажуні «Мядзведзіца кайя» і «Бражнік глазчаты», дзённыя «Жалобніца» і «Стракатка вятроўнікавая». Мастак Аляксандр Міцянін, дызайн Марыны Віткоўскай.
У дзень выпуску паштовых марак у сталічным аддзяленні №1 (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) адбылося спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да гэтага ж выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімума.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/pashtovyya-marki
[3] https://zviazda.by/be/tags/marki-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-suvyazi-i-infarmatyzacyi-respubliki-belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/matyli
[6] https://zviazda.by/be/tags/kanvert