Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч сустрэлася з кіраўніцтвам Бялградскага сайма - дырэкцыяй Бялградскай выставачнай кампаніі і заснавальнікамі 61-й Бялградскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. [1] Удзел у перагаворах прынялі дырэктар Бялградскага сейма Данка Селіч і гендырэктар Бялградскай кніжнай выстаўкі Зоран Аўрамавіч.
Гаворка ішла аб больш цесных кантактах беларускіх і сербскіх кнігавыдаўцоў. Не выключана, што ў бліжэйшыя гады Сербія стане ганаровым госцем Мінскай кніжнай выстаўкі. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Сербіі Уладзімір Чушаў таксама браў удзел у сустрэчы. Ён адзначыў важнасць падпісання пагаднення аб больш цесным супрацоўніцтве нашых краін менавіта ў галіне кнігавыдання.
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што ў далейшым беларускі бок прасіў бы зарэзерваваць для яго большыя выставачныя пляцоўкі ў Бялградзе. І надалей Беларусь гатова выступаць у Бялградзе на кніжнай выстаўцы Ганаровым госцем. І ў Беларусі чакаюць большае прадстаўленне сербскай кніжкі. Дзверы для гэтага шырока адчынены.
Кірыл Ладуцька, г. Бялград, Сербія.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20161024/1477304817-specyyalny-vypusk-litaratury-i-mastactva-prezentavany-u-serbii
[2] https://zviazda.by/be/tags/serbiya