Паводле даных новага апытання, праведзенага па заказе тэлеканала АВС, за два тыднi да выбараў падтрымка Клiнтан складае 50%, Трампа — 38%.
Падзенне рэйтынгу кандыдата-рэспублiканца СМI звязвае з негатыўнай рэакцыяй выбаршчыкаў на яго стаўленне да жанчын i адмовай паведамiць, цi прыме ён вынiкi выбараў. На сённяшнi дзень гэта самы высокi паказчык падтрымкi Клiнтан i самы нiзкi рэйтынг Трампа. Вынiкi апытання адпавядаюць даным аб'яднанага апытання CNN Poll of Polls, якi спалучае даныя шасцi iншых апытанняў грамадскага меркавання. Па апытаннi CNN, падтрымка Клiнтан складае 48%, Трампа — 39%. Папярэдняе апытанне ABC было праведзена 13 кастрычнiка. Тады Клiнтан апярэджвала Трампа ўсяго на 4%.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-u-zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[4] https://zviazda.by/be/tags/hilary-klintan