Адзiн з сiстэмных банкаў краiны правёў адаптацыю сваiх асобных банкаматаў для людзей з аслабленым зрокам.
Гэта было зроблена фiнансавай установай для павышэння даступнасцi фiнансавых паслуг для ўсiх катэгорый насельнiцтва. Для пераводу такiх банкаўскiх прылад самаабслугоўвання ў рэжым «вялiкiх лiтар» неабходна выбраць «Спецрэжым» на экране выбару мовы пасля ўстаўкi карткi ў карткапрыёмнiк. Цяпер у гэтым рэжыме сталi даступнымi аперацыi зняцця наяўных, прагляду балансу i мiнi-выпiскi.
Акрамя спецыяльнага iнтэрфейса, у такiх банкаматах цяпер рэалiзавана магчымасць гукавога суправаджэння дзеянняў клiентаў з дапамогай навушнiкаў. Гэтай восенню банкаматы з падобным сэрвiсам дзейнiчаюць у Мiнску, Магiлёве, Гродне, Вiцебску, Мазыры, Лiдзе i Гомелi. Актуальныя адрасы банкаматаў з магчымасцю выбару спецрэжыму размешчаны на стэндах банкаў i на старонках iх сайтаў у iнтэрнэце.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zviаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyudzi-z-aslablenym-zrokam
[5] https://zviazda.by/be/tags/bankamaty
[6] https://zviazda.by/be/tags/specrezhym