Як правільна выкарыстоўваць банкаўскія плацежныя карткі? Адказ на гэтае пытанне шукаюць тыя, хто іх пакуль не мае — у сілу ўзросту, — але рыхтуецца да адказаных стасункаў з грашовымі сродкамі. Каля 500 піянераў Гомельшчыны прымуць удзел у семінарах па фінансавай адукаванасці.
Восеньскія канікулы для іх дакладна марна не пройдуць. Спецыялісты аднаго з буйных банкаў краіны запланавалі 10 сустрэч са школьнікамі ў межах рэалізацыі сумеснага праекта "Фінансавая адукавасць".
Старшыня Гомельскай абласной піянерскай арганізацыі Арцём КАРПЕНКА расказаў, што для дзяцей правядуць экскурсіі ў падраздзяленні банка ў розных гарадах вобласці. Піянеры даведаюцца пра дзейнасць аперацыйна-касавых працаўнікоў, пазнаёмяцца з электроннай чаргой, з работай банкаматаў і інфакіёскаў. Дзеці атрымаюць магчымасць задаць пытанні практыкуючым спецыялістам фінансавай сферы. Зразумела ж, школьнікаў навучаць правільна выкарыстоўваць банкаўскія плацежныя карткі, правядуць віктарыны па фінансавай тэматыцы і раскажуць пра нацыянальную валюту краіны.
Не выключаецца, што такім чынам распаўсюджванне фінансавай адукаванасці будзе перадавацца па прынцыпе "ад роўнага роўнаму" і многія змогуць стаць своеасаблівымі інструктарамі ў фінансавым свеце не толькі для сваіх сяброў-равеснікаў, але і для старэйшых сваякоў, у тым ліку пенсійнага ўзросту. Дарэчы, хтосьці з дзяцей, магчыма, вызначыцца з выбарам сваёй будучай прафесіі.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іost@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/seminary-pa-finansavay-adukavanasci
[5] https://zviazda.by/be/tags/piyanery
[6] https://zviazda.by/be/tags/pensiyanery
[7] https://zviazda.by/be/tags/bankauskiya-kartki
[8] https://zviazda.by/be/tags/arcyom-karpenka