Арганiзацыя краiн — экспарцёраў нафты (АПЕК) павысiла прагноз сусветнага попыту на нафту ў 2017 годзе i да канца гэтага дзесяцiгоддзя.
У картэлi чакаюць, што знiжэнне цэн стымулюе спажыванне ва ўмовах замаруджвання эканамiчнага росту. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым прагнозе АПЕК World Oil Outlook. Попыт на нафту ў 2017 годзе павялiчыцца да 95,3 мiльёна бараляў у суткi, што на 300 тысяч бараляў больш за папярэднi прагноз, апублiкаваны ў снежнi мiнулага года. У 2020 годзе спажыванне дасягне 98,3 мiльёна бараляў кожныя суткi, што на 900 тысяч больш за папярэднi прагноз.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/apek
[3] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanamichny-rost
[5] https://zviazda.by/be/tags/ceny