Дзяржаўнае прадпрыемства «Мiнскi Камароўскi рынак» 9 лiстапада абвясцiла днём 15—25-працэнтных знiжак, паведамiлi ў галоўным упраўленнi спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама.
Так, на 20 працэнтаў будуць меншымi сёння цэны на садавiну i гароднiну, якiя прадаюцца ў сезоннай частцы рынку. А таксама на мясныя паўфабрыкаты, мяса птушкi, спецыi, сухафрукты, арэхi, бакалею, свежамарожаную рыбу, штучныя i жывыя кветкi. Танней на 15—20 працэнтаў будуць каштаваць кандытарскiя i каўбасныя вырабы. Знiжка ў 20 працэнтаў прадугледжана на абедзеннае меню ў сталовай, печыва ўласнай вытворчасцi, кулiнарыю, разлiўную каву. У гандлёвым павiльёне крытай часткi рынку пакупнiкам прапануюць на 25 працэнтаў меншыя цэны на абутак.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/ceny
[5] https://zviazda.by/be/tags/spazhyvec
[6] https://zviazda.by/be/tags/rynak
[7] https://zviazda.by/be/tags/znizhki
[8] https://zviazda.by/be/tags/kamarouka