Колькасць падпісчыкаў нашай газеты ў Мінску з цягам часу не тое, што не змяншаецца, а наадварот павялічваецца. Чаму мы, прызнаемся, вельмі рады, бо пагадзіцеся, прыемна адчуваць, што сталіца выбірае "Звязду".
Чытаюць нас ва ўсіх без выключэння раёнах, і звяздоўцы імкнуцца ўсяляк заахвоціць самых адданых падпісчыкаў. Каб і надалей найстарэйшае беларускае выданне (як-ніяк "Звяздзе" налета спаўняецца сто год!) прыходзіла па ўжо прывычных адрасах.
Арганізацыя падпіскі - справа надзвычай адказная. Менавіта такі падыход практыкуюць, да прыкладу, у Савецкім раёне горада Мінска. Адсюль і станоўчыя вынікі распаўсюджвання тут друкаванага слова. Як заўважыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Савецкага раёна Аксана Волкава, найбольшы эфект мае менавіта сумесная праца.
Выпісваюць нас шэраг арганізацый раёна, а лепшымі з лепшых па выніках падпіскі на другое паўгоддзе 2016-га былі прызнаны Мінскі Камароўскі рынак, а таксама 34-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка Савецкага раёна Мінска. Яны атрымалі ад "Звязды" памятныя падарункі. Прыемна іх было ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыць сябрам нашай газеты. Перакананы, што ў Савецкім раёне "Звязда" і надалей застанецца адным з найбольш запатрабаваных перыядычных выданняў. Тым больш, што наступны год шмат у чым адметны. Застаемся разам!
Фота Яўгена Пясецкага.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/padpiska