Рэспубліканскі конкурс дзіцячай творчасці «Талент краіны», абвешчаны ў Год культуры тэлеканалам АНТ і акадэміяй мастацтваў, бярэ старт у эфіры ўжо ў гэту нядзелю, 13 лістапада.
Па выніках папярэдніх кастынгаў прафесійнае журы адабрала 48 удзельнікаў (як сольных выканаўцаў, так і дзіцячых калектываў), якія ўжо маюць вопыт выступленняў у нацыянальных і міжнародных конкурсах. Пасля 4 адборачных канцэртаў толькі па аднаму лідару з кожнай узроставай групы — 5—10 гадоў і 11—15 гадоў — сустрэнуцца 25 снежня ў фінале конкурсу «Талент краіны» і паспаборнічаюць за галоўны прыз (грант ад Прэзідэнцкага фонда РБ).
Акрамя таго, творчая група тэлеканала АНТ вырашыла працягнуць традыцыю па падтрымцы адораных дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, распачатую ў папярэднім маштабным праекце «Я спяваю». Таму ў кожным адборачным канцэрце выступяць спецыяльныя госці — таленавітыя дзеці, на долю якіх выпалі выпрабаванні, што не кожны дарослы вытрымае...
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/talent-krainy
[5] https://zviazda.by/be/tags/god-kultury
[6] https://zviazda.by/be/tags/ant
[7] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-mastactvau