Упершыню ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі краіны Нацыянальны аэрапорт «Мінск» сустрэў свайго трохмільённага пасажыра. «Юбілейнай» аказалася пасажырка, якая прыляцела авіярэйсам з Санкт-Пецярбурга.
Да такога выніку аэрапорт ішоў упэўнена апошнія некалькі гадоў. На гэтую лічбу ўказалі на прадпрыемстве вераснёўскія паказчыкі пасажырапатоку. У цэлым жа прырост па абслугоўванні пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» за дзевяць месяцаў года склаў 26,8 працэнта.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-minsk-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/trohmilyonny-pasazhyr