У мэтах прафілактыкі аварыйнасці ў пасажырскім транспарце з 14 па 23 лістапада сталічная Дзяржаўтаінспекцыя правядзе комплекс мерапрыемстваў пад назвай «Аўтобус».
Супрацоўнікі ДАІ ўдзеляць асаблівую ўвагу выкананню кіроўцамі грамадскага транспарту патрабаванняў Правіл дарожнага руху, а таксама ўзмоцняць кантроль за тэхнічным станам указаных транспартных сродкаў. За дзесяць месяцаў на тэрыторыі Мінска па віне кіроўцаў аўтобусаў адбылося 34 дарожна-транспартныя здарэнні з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі загінулі і 54 атрымалі раненні.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhautainspekcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[6] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[7] https://zviazda.by/be/tags/avaryya