Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 21-гадовага мінчаніна, які займаўся распаўсюджваннем марыхуаны.
— Маладога чалавека затрымалі на здымнай кватэры. Падчас асабістага вобыску і агляду жылога памяшкання было знойдзена больш за 250 грамаў марыхуаны, электронныя вагі і прадметы для фасоўкі, — расказала прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Як патлумачыў затрыманы, наркотык ён рэалізоўваў у сталічным казіно, дзе працаваў адміністратарам. Раней хлопец не быў судзімы. Зараз яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana
[5] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/vobysk