Банкнота з выявай прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева будзе выпушчана абмежаваным накладам да Дня Прэзідэнта — 1 снежня. Пра гэта паведаміў старшыня Нацыянальнага банка Казахстана Даніяр Акішаў.
Прэзентацыя новай банкноты вартасцю 10 тыс. тэнге адбылася ў ходзе канферэнцыі «25 гадоў Незалежнасці Казахстана: Нацыянальная валюта» ў Палацы міру і згоды. «Тэма размяшчэння партрэтаў на банкнотах не новая. Больш за тое, гэта найбольш яркая, звыклая і зразумелая форма выказвання ідэй дзяржаўнасці праз размяшчэнне малюнкаў асоб, якія ўнеслі самы значны ўклад у жыццё краіны», — сказаў Даніяр Акішаў. Паводле яго слоў, банкнота з выявай Нурсултана Назарбаева па праву зойме сваё месца ў шэрагу банкнот з партрэтамі многіх выдатных дзеячаў, такіх як Чэрчыль, Атацюрк, Нэльсан Мандэла і іншых.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/nursultan-nazarbaeu
[3] https://zviazda.by/be/tags/daniyar-akishau
[4] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan