Прапаноўваць работу будуць больш за 60 прадпрыемстваў. Саіскальнікі змогуць даведацца, якія вакансіі цяпер адкрыты ў будаўніцтве, прамысловасці, гандлі, сферах грамадскага харчавання, аховы здароўя і транспарту.
На кірмашы будзе працаваць чатыры секцыі. Атрымаць прафарыентацыйную кансультацыю, інфармацыю пра навучанне па накіраванні органаў занятасці можна ў секцыі «Індывідуальна — для кожнага, прафесійна — для ўсіх». Секцыя «Малы бізнес і прадпрымальніцтва» будзе карысная для тых, хто хоча арганізаваць уласную справу. Грамадзяне, у якіх ёсць абмежаванні па стане здароўя, змогуць даведацца пра адкрытыя для іх вакансіі ў секцыі «Занятасць без межаў». Секцыя «Старт у працоўнае жыццё» пазнаёміць моладзь з варыянтамі працаўладкавання ў свабодны ад вучобы час.
Сталічны кірмаш вакансій пройдзе па адрасе: вуліца Чкалава, 7 (Палац культуры чыгуначнікаў) з 10 да 13 гадзін.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіzda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-vakansiy
[5] https://zviazda.by/be/tags/vakansii
[6] https://zviazda.by/be/tags/rabota