Марсаход Curіosіty выявіў на паверхні Чырвонай планеты гладкі і круглявы металічны метэарыт. Звычайныя марсіянскія метэарыты выглядаюць інакш.
Марсіянская навуковая лабараторыя, у лік інструментаў якой уваходзіць марсаход Curіosіty, працуе на Чырвонай планеце з 2012 года. У яе задачу ўваходзіць даследаванне марсіянскіх глеб і кампанентаў атмасферы. За гэты час Curіosіty шмат разоў знаходзіў розныя метэарыты: з-за разрэджанай атмасферы і блізкасці да пояса астэроідаў Марс актыўна прыцягвае гэтыя аб'екты. Некаторыя з іх праляжалі тут мільёны гадоў, не згубіўшы першапачатковы выгляд, паколькі метал на Марсе не акісляецца. Нядаўна знойдзены метэарыт, які атрымаў назву Egg Rock («каменнае яйка»), вылучаецца з агульнага шэрагу сваёй круглаватай формай і бліскучай, быццам бы адшліфаванай паверхняй. Яе перасякае некалькі глыбокіх разор. Нябеснае цела дыяметрам 4 см было знойдзена ў канцы кастрычніка на гары Шарпа.
Па выніках вывучэння здымкаў навукоўцы выказалі здагадку, што Egg Rock складаецца з нікель-жалеза. На Марс ён трапіў з цэнтральнай часткі Пояса астэроідаў у расплаўленым стане, не паспеўшы застыць на момант уваходжання ў марсіянскую атмасферу. Некалькі прарэзаных разор тлумачацца ўплывам атмасферных фактараў на шляху да паверхні планеты.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] mailto:hvir@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[6] https://zviazda.by/be/tags/mars
[7] https://zviazda.by/be/tags/kosmas
[8] https://zviazda.by/be/tags/metearyt
[9] https://zviazda.by/be/tags/marsahod-curiosity