Пры правядзенні будаўнічых работ па вуліцы Будслаўскай у сталіцы на пляцоўцы былі знойдзены боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
— Па ўказаным адрасе прыбыла следча-апертыўная група, супрацоўнікі аддзела дэпартамента аховы для ачаплення ўчастка мясцовасці, супрацоўнікі АДАІ — для перакрыцця праезнай часткі вуліцы, — расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — На месца таксама прыбыла сапёрна-піратэхнічная служба в/ч 5448 унутраных войскаў МУС. Яе вайскоўцы выявілі чатыры артылерыйскія снарады калібру 76 міліметраў з узрывальнікамі. Боепрыпасы вывезлі на палігон і знішчылі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/boeprypasy
[5] https://zviazda.by/be/tags/vav
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne