Савет Міністраў даў згоду на наданне Бялынічам і Кругламу статусу гарадоў раённага падпарадкавання.
Адпаведны дакумент 17 лістапада падпісаў прэм'ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў, днямі пастанаўленне было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней абодва населеныя пункты, што з'яўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў, лічыліся пасёлкамі гарадскога тыпу. Цяпер у Бялынічах пражывае больш за 10 тысяч чалавек, у Круглым — больш як 7,5 тысячы. Пасля афіцыйнага надання ім статусу гарадоў, колькасць такіх населеных пунктаў у Беларусі ўзрасце да 115. Цяпер у краіне іх налічваецца 113, самы маленькі — Дзісна ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, там пражывае ўсяго каля 1,5 тысячы чалавек.
Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaraslau-lyskavec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://lyskavets@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/byalynichy
[5] https://zviazda.by/be/tags/kruglae
[6] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[7] https://zviazda.by/be/tags/gorad