Дзярждэпартамент ЗША папярэдзіў амерыканскіх грамадзян аб павышанай рызыцы тэрарыстычных нападаў на тэрыторыі Еўропы, асабліва ў час свят.
Згодна з інфармацыяй ведамства, тэрарыстычныя групоўкі «Ісламская дзяржава» і «Аль-Каіда», а таксама іх філіялы працягваюць планаваць атакі ў еўрапейскіх краінах. У ведамстве заклікалі грамадзян ЗША захоўваць асцярожнасць. Гэтая перасцярога дзейнічае да 20 лютага 2017 года. Паводле звестак дзярждэпартамента, небяспека можа зыходзіць не толькі ад вышэйзгаданых груповак, але і ад дамарослых тэрарыстаў, «якія спачуваюць экстрэмістам». «Баевікі могуць прымяняць самыя разнастайныя тактыкі з выкарыстаннем як традыцыйных, так і нетрадыцыйных відаў узбраення», — заявілі дыпламаты, удакладніўшы, што экстрэмісты могуць выбіраць сваімі мішэнямі як службовых асоб, так і простых людзей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhdepartament-zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/terakt