Упэўненасць у тым, што ў будучыні не чакае нічога добрага, павышае ўзровень цукру ў крыві і артэрыяльны ціск.
Таму спецыялісты з Фінляндыі раяць пазітыўна глядзець на рэчы. У даследаванні ўдзельнічалі 2267 мужчын і жанчын ва ўзросце ад 52 да 76 гадоў. За ўдзельнікамі сачылі больш за 11 гадоў, піша Thе Dаіlу Mаіl. Даследчыкі прааналізавалі звесткі аб сацыяльна-эканамічным статусе, псіхасацыяльным фоне, ладзе жыцця, узроўні цукру ў крыві, артэрыяльным ціску, хваробах добраахвотнікаў. Таксама навукоўцы ацанілі ўзроўні аптымізму і песімізму ўдзельнікаў. За час даследавання 121 чалавек памёр ад хвароб сэрца. Даследаванне паказала: у людзей, якія памерлі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, узроўні песімізму апынуліся істотна вышэйшымі ў параўнанні з тымі, хто застаўся жывы. У цэлым удзельнікі з самымі высокімі ўзроўнямі песімізму паміралі ад хвароб сэрца ў 2,2 раза часцей добраахвотнікаў з сярэднімі ўзроўнямі песімізму.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesimizm
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhyccyo
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[7] https://zviazda.by/be/tags/pracyaglasc-zhyccya