«Віншаванне Дзеда Мароза» — гэта ліст з цёплымі пажаданнямі ці падарунак з мяккай цацкай (сімвалам будучага года — пеўнем).
Аформіць і аплаціць паслугу можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі, з дапамогай інтэрнэт-сэрвісу «Віншаванне Дзеда Мароза» (з магчымасцю разліку банкаўскай карткай), у паштальёна. Заказы па тэрыторыі Беларусі прымаюцца да 22 снежня, у краіны СНД і далёкага замежжа — да 1 снежня. Па 30 лістапада, дарэчы, дзейнічае зніжка 10 працэнтаў.
А самыя маленькія могуць даслаць ліст Дзеду Марозу ці Снягурцы. У круглай зале сталічнага Паштамта для іх паставілі спецыяльную скрыню. Лісты да любімых навагодніх персанажаў можна адправіць таксама ў любым аддзяленні сувязі. Нагадаем, што адрас «марозаўскай» рэзідэнцыі — Белавежская пушча (225063, вёска Каменюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць).
Нагадаем, што лепшага Дзеда Мароза і Снягурку выберуць [3] у час конкурса "Ёлка-Фэст 2016".
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://zviazda.by/be/news/20161122/1479813119-lepshy-dzed-maroz-i-snyagurka-vyznachacca-u-chas-konkursa-yolka-fest-2016
[4] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne-dzeda-maroza
[6] https://zviazda.by/be/tags/novy-god
[7] https://zviazda.by/be/tags/belposhta