Кітайская кампанія актыўна асвойвае ўсе кантыненты.
Кампанія "Alibaba Cloud" абвясціла, што на працягу месяца запусціць новыя цэнтры апрацоўкі дадзеных у Еўропе, на Блізкім Усходзе, у Японіі і Аўстраліі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [2].
Раней "Alibaba Cloud" ужо адкрыла такія цэнтры ў заходняй і ўсходняй частцы ЗША, Сінгапуры і Ганконгу, а таксама заснавала штаб-кватэру для замежных аперацый у Сінгапуры. На рэгіянальным рынку "Alibaba Cloud" стане першай кампаніяй, якая адкрыла міжнародны цэнтр апрацоўкі дадзеных на Блізкім Усходзе, у дадзеным рэгіёне адбываецца хуткае пашырэнне інтэрнэт-рынка, у тым ліку кітайскія інтэрнэт-кампаніі відавочна праяўляюць тэндэнцыі па выхадзе за мяжу. У мінулым годзе "Alibaba Cloud" і "Meraas Group" заснавалі сумеснае прадпрыемства "Yvolve" ў Дубаі, каб прадастаўляць вылічальныя паслугі для прадпрыемстваў і дзяржаўных устаноў на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.
Як паказалі дадзеныя дакладу інвестыцыйнага банка, "Amazon", "Microsoft" і "Alibaba Cloud" сфарміравалі першы лагер на рынку воблачных вылічэнняў. Па прагнозах, з разлікам даходаў за 2015 год, маштаб рынку "Alibaba Cloud" перавысіць "Google Cloud", і дасягне адной трэці сусветнага аб'ёму "Azure Microsoft".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/alibaba
[4] https://zviazda.by/be/tags/google
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa