Дзесяць гатэляў у горадзе Асізі (Італія) прапанавалі бонус гасцям, якія зачалі дзіця падчас знаходжання ў іх. Некаторыя пакрыюць кошт пражывання, іншыя прапануюць адпачыць у іх яшчэ раз бясплатна, піша The Local [5].
Для пацвярджэння месца зачацця спатрэбіцца толькі адзін дакумент — пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, у якім указана адпаведная дата: дзевяць месяцаў (плюс-мінус дзесяць дзён) з часу папярэдняга прыезду ў гатэль. Паводле слоў рэгіянальнага дарадцы па турызме Эўджэнія Гуардучы, мэты ў акцыі дзве — павялічыць паток турыстаў у гістарычную частку Італіі, а таксама прыцягнуць увагу да дэмаграфічнай праблемы ў краіне.
У 2015 годзе ўзровень нараджальнасці ў Італіі стаў самым нізкім з моманту ўтварэння адзінай дзяржавы (1861 года).
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://www.thelocal.se/
[6] mailto:hvir@zviazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/gatel
[8] https://zviazda.by/be/tags/italiya
[9] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[10] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen