Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт.
Яны ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад у развіццё галіны навуковых даследаванняў, энергетычнай сістэмы, сферы адукацыі, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання насельніцтва, мастацтва, культуры і спорту.
Сярод узнагароджаных — памочнік Прэзідэнта Беларусі Мікалай Корбут і старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман. Яны ўдастоены ордэна Айчыны ІІІ ступені. Генеральны дырэктар ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання» — кіруючая кампанія холдынга «Аўтакампаненты» Анатоль Капскі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Песціс адзначаны ордэнам Пашаны.
За заслугі ў розных сферах дзейнасці вялікая група работнікаў адзначана медалямі за выратаванае жыццё, за адзнаку ў воінскай службе, у ахове дзяржаўнай мяжы, у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, за працоўныя заслугі і медалём Францыска Скарыны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukaz-prezidenta
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhuznagarody