Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў ПІРШТУК выступіць на Міжнароднай канферэнцыі «25-годдзе незалежнасці Рэспублікі Казахстан: Вынікі. Дасягненні. Погляд у будучыню», якая пройдзе 28 лістапада ў Астане.
Акрамя гэтага, падчас двухдзённай камандзіроўкі віцэ-спікер сустрэнецца з кіраўніцтвам Мажыліса (ніжняй палаты) казахстанскага парламента і кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый замежных краін.
Як паведаміла прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, канферэнцыя праводзіцца напярэдадні святкавання Дня першага Прэзідэнта Казахстана і 25-годдзя Дня незалежнасці краіны. Яна заклікана стаць эфектыўнай пляцоўкай для публічнага абмеркавання вядучымі замежнымі і казахстанскімі палітыкамі, парламентарыямі і прадстаўнікамі навукі вынікаў развіцця дзяржавы за гады незалежнасці.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] mailto:anіsovіch@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/balyaslau-pirshtuk
[6] https://zviazda.by/be/tags/astana