Яго рост — 1,4 метра, а вага — 45 кіло.
Робат быў створаны ў выніку 5-гадовага супрацоўніцтва Інстытута Хэфу, Універсітэта электроннай навукі і тэхнікі горада Чэнду і Шанхайскага холдынгу Хэфу, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [2]. Робат ўмее не толькі пісаць і махаць рукамі, але і хадзіць як чалавек. Кітаю стаў трэцяй краінай у свеце, пасля ЗША і Японіі, якая стварыла двухногага прамаходзячага робата.
Лю Шулян, інжынер з Інстытута Хэфу, патлумачыў, што робат мае 38 суставаў, 13 з іх знаходзяцца ў нагах. Для паспяховай імітацыі такога складанага працэсу, як хадзьба, каманда распрацоўшчыкаў сабрала вялікі аб'ём дадзеных пра тое, як ходзіць чалавек, і з дапамогай створанай імі ж мадэлі нейронавай сеткі ў рэшце рэшт атрымалася навучыць робата рухацца як чалавек. Лю Шулян сказаў, што для паспяховага запуску робата ў космас, трэба яшчэ правесці шэраг дапрацовак, напрыклад, для работы ва ўмовах бязважкасці трэба замяніць матэрыял, з якога зроблена машына, таксама плануецца ўнесці змены ў яго ўнутраную структуру. Як толькі робаты пачнуць суправаджаць касманаўтаў, можна будзе казаць аб замене робатамі людзей пры выхадзе ў адкрыты космас, ім можна будзе даручаць выконваць працу па зборы некаторых дадзеных.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa
[4] https://zviazda.by/be/tags/robat
[5] https://zviazda.by/be/tags/kosmas