Фестываль «Бярэзіна 2016» прайшоў у Барысаўскім раёне на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брылёўскае поле». Акрамя беларускіх ваенна-гістарычных клубаў, у аднаўленні бітвы 1812 года прынялі ўдзел расіяне, палякі, французы і бельгійцы. Рэканструктары пастараліся перадаць падзеі пераправы Напалеона праз Бярэзіну каля вёсак Студзёнка і Брылі. Гледачы змаглі ўбачыць артылерыйскія баі, бітвы пяхоты і кавалерыі.
Фота аўтара.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-buzhan
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/brylyouskae-pole
[4] https://zviazda.by/be/tags/rekanstrukcyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/byarezina-2016