Удзельнікам ІІІ з'езда грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
Паважаныя сябры!
Шчыра віншую вас з адкрыццём ІІІ з'езда грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Лепшыя ўзоры літаратуры, праўдзівае, пранікнёнае слова творцаў заўсёды фарміравалі этычныя і эстэтычныя ідэалы, служылі станаўленню грамадства, умацаванню высокіх маральных прынцыпаў.
Важна, што нашы сучаснікі захоўваюць паважлівае стаўленне да кнігі, бачаць у ёй крыніцу мудрасці і ведаў.
Творчым дарам, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй літаратары здольныя зрабіць вялікі ўклад у справу асветы, патрыятычнае выхаванне моладзі, пашырэнне міжнародных культурных сувязей.
Жадаю ўдзельнікам з'езда натхнення, яркіх дасягненняў на карысць Беларусі, шчасця і дабрабыту.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/ii-zezd-gramadskaga-abyadnannya-sayuz-pismennikau-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/sayuz-pismennikau-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/god-kultury