Улады каралеўства афіцыйна прызналі «выгаранне на рабоце» (ад англійскага burn out — выгараць) захворваннем, звязаным з працоўнай дзейнасцю.
Паводле дадзеных Бруселя, штогод з-за гэтай хваробы па медыцынскую дапамогу звяртаюцца да 10 тысяч чалавек. «Мы прызнаём «выгаранне» захворваннем, звязаным з работай, што дазволіць нам прыняць меры па яго прафілактыцы на працоўным месцы», — абвясціла ў эфіры тэлеканала VRT міністр аховы здароўя Бельгіі Магі Дэ Блок. Такім чынам, прызнанне «выгарання на рабоце» захворваннем дасць магчымасць павысіць да 70% суму кампенсацыі, якую выплочваюць страхавыя кампаніі за наведванне работнікамі ўрачоў. Бельгійскія эксперты неаднаразова адзначалі, што праблема псіхалагічнага ператамлення жыхароў на працы ў апошні час набыла пагрозлівыя маштабы. Паводле даных улад, больш за 8200 чалавек бралі адгулы ці адпачынак у мінулым годзе менавіта з-за «выгарання на рабоце», пісалі журналісты The Brussels Tіmes.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vygaranne-na-raboce
[4] https://zviazda.by/be/tags/zahvorvanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/praca
[6] https://zviazda.by/be/tags/pracounae-mesca
[7] https://zviazda.by/be/tags/hvaroba