Кітайскія 24 сезоны ўвойдуць у спіс ЮНЕСКА.
У Адыс-Абэбе (Эфіопія) адкрылася 11-я сесія Камітэта па ахове нематэрыяльнай спадчыны, на якой будуць разглядаюцца новыя кандыдаты на тытул аб'екта Сусветнай культурнай спадчыны чалавецтва, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [2].
Падчас гэтай сесіі будзе разгледжана і заяўка Кітая на ўключэнне ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны 24 сезонаў кітайскага календара. Яны заснаваны на зменах размяшчэння Зямлі адносна Сонца. Сезоны адлюстроўваюць змену часоў года, задаюць кірунак сельскагаспадарчых работ і аказваюць уплыў на жыццё мільёнаў сем'яў.
У старажытнасці перыяд паміж зімовым сонцазваротам, летнім сонцазваротам і зноў зімовым сонцазвротам (каля 365,25 дзён) падзяляўся на 24 прамежкі, кожны з якіх азначаў новы перыяд года і меў сваю назву: "Дунчжы" ( "Зімовы сонцазварот"), "Сяохань"("Малыя холады "),"Дахань"("Вялікія халады")," Лічунь "("Пачатак вясны "), "Юйшуй"("Дажджы"), "Цзінчжэ"("Абуджэнне насякомых"), "Чуньфэнь" ( "Вясновае раўнадзенства"), "Цінмін" ( "Ясныя дні"), "Гуюй" ( "Хлебныя дажджы"), "Ліся" ( "Пачатак лета"), "Сяомань" ( "Малое багацце"), "Манчжун "("Каласаванне збажыны "),"Сячжы" ("Летні сонцазварот"), "Сяошу"("Малая спякота"), "Дашу"("Вялікая спякота")," Ліцю " ("Пачатак восені "),"Чушу"("Канец спякоты"), "Байлу"(" Белыя росы"),"Цюфэнь"("Восеньскае раўнадзенства"),"Ханьлу"("Халодныя росы"), "Шуанцзян"("Выпадзенне інею"), " Лідун ( "Пачатак зімы"), "Сяосюэ" ( "Малы снег") і "Дасюэ" (Вялікі снег").
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/yuneska
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa