У Мінску прапануюць увесці дыферэнцыраваныя тарыфы на вываз адходаў.
Пра гэта ішла гаворка на пасяджэнні рабочай групы па пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі сталіцы, паведамляе Белта. Прадугледжваецца, што жыхары дамоў, у якіх няма смеццеправода, змогуць сэканоміць: кошт вывазу цвёрдых камунальных адходаў для іх будзе меншым. Новаўвядзенне заклікана стымуляваць мінчан адмовіцца ад гэтай састарэлай тэхнічнай прылады.
Спрэчнае пытанне выносіцца на абмеркаванне падчас правядзення планавых сходаў з жыхарамі або шляхам пакватэрнага апытання. Каб пазбавіцца ад смеццеправода, а ў будучыні, магчыма, і сэканоміць на вывазе смецця, неабходна згода больш чым 50% уласнікаў і наймальнікаў. Акрамя таго, у двары дома павінна быць уладкавана пляцоўка з кантэйнерамі. Яе наяўнасць і стан правяраюць работнікі жыллёвых службаў.
Сёлета ад смеццеправодаў ужо адмовіліся ў 385 сталічных дамах, яшчэ ў 50 аб'ектах зараз праводзяцца работы. Не будзе згортвацца ініцыятыва і ў наступным годзе. Прапанову аб увядзенні дыферэнцыраваных тарыфаў на вываз смецця падтрымала Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цяпер дакументы знаходзяцца на разглядзе ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Дар'я КАСКО
kasko@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-kasko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kasko@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyvaz-adhodau
[5] https://zviazda.by/be/tags/smeccepravod