Аляксандр Косінец вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераходам на іншую работу. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў Канстанціна Мартынецкага ад пасады першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераходам на іншую работу.
Выконваючым абавязкі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта назначаны Валерый Міцкевіч.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-rashenni