Таблічкі з ранейшымі назвамі вуліц могуць з'явіцца ў гістарычным цэнтры Гродна ў наступным годзе. Зараз навукоўцы працуюць над складаннем спісу.
Плануецца, што таблічкі павесяць на дамах 40 гістарычных вуліц горада. Спецыялісты з універсітэта імя Янкі Купалы і гісторыка-археалагічнага музея зараз удакладняюць усе назвы, якія вуліцы насілі ў розны час. Канчатковае рашэнне прыме камісія ў студзені наступнага года, распавёў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама Віталь Мамочкін.
vgr.by [1]
Спасылкі
[1] http://vgr.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nazvy-vulic
[3] https://zviazda.by/be/tags/vulica
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna