Па запрашэнні Дзярждэпартамента ЗША ў Вашынгтоне з 6 па 10 снежня знаходзілася эканамічная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь высокага ўзроўню, паведамілі ў МЗС Беларусі.
У склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, памочнік Прэзідэнта Беларусі Усевалад Янчэўскі, прадстаўнікі кіраўніцтва Нацыянальнага банка, Мінфіна, Мінэканомікі, іншых міністэрстваў і ведамстваў.
Беларуская дэлегацыя правяла перамовы ў шэрагу ключавых урадавых агенцтваў ЗША: Дзярждэпартаменце, Міністэрстве гандлю, Офісе гандлёвага прадстаўніка ЗША, Федэральнай камісіі сувязі, Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Агенцтве міжнароднага развіцця ЗША (USAID).
Абмеркаваны канкрэтныя пытанні эканамічнага і гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін, дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці аб актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін у сферах фінансаў і інвестыцый, высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі і энергетыкі.
Акрамя таго, адбыліся рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам Асацыяцыі прыватнага інвеставання на рынках, якія развіваюцца, найбуйнейшых амерыканскіх карпарацый Microsoft, AGCO, Case New Holland і іншых. Абмеркаваны канкрэтныя інвестыцыйныя праекты для рэалізацыі ў Беларусі.
У рамках візіту праведзены перамовы з намеснікам дырэктара-распарадчыка МВФ Міцухіра Фурусава па пытаннях падрыхтоўкі праграмы МВФ для Беларусі.
Беларуская дэлегацыя наведала тэхналагічны цэнтр карпарацыі Microsoft і правяла перамовы па падрыхтоўцы пагаднення аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж Microsoft і Беларуссю. У рамках гэтага пагаднення плануецца рэалізацыя шэрагу праектаў па ўкараненні найноўшых тэхналагічных рашэнняў у сферах аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, лагістыкі і сістэм кіравання.
Сустрэчы паказалі гатоўнасць бакоў да пераходу амерыкана-беларускіх адносін у сферы эканомікі і інвестыцый на новы, больш высокі ўзровень. Намечаны практычныя крокі па ажыццяўленні дасягнутых дамоўленасцей.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhdepartament-zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanamichnaya-delegacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[7] https://zviazda.by/be/tags/mzs-belarusi