235 чалавек арыштаваны ў Турцыі па абвінавачанні ў тэрарызме пасля тэракту ў Стамбуле 10 снежня. Пра гэта паведаміла МУС краіны.
Аперацыі па барацьбе з тэрарызмам былі праведзены ў 11 правінцыях з мэтай затрымання падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці і прапагандзе тэрарызму ў сацыяльных медыя, гаворыцца ў паведамленні міністэрства. Нагадаем, ахвярамі тэракта ў Стамбуле сталі 44 чалавекі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/teraryzm