Міжнародная група вучоных прыйшла да высновы, што людзі, якія спажываюць каля 20 грамаў арэхаў у дзень, з меншай імавернасцю захварэюць на рак або памруць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Вынікі даследавання публікуе часопіс BMC Medіcіne. Біёлагі прааналізавалі даныя 29 навуковых работ, прысвечаных уплыву арэхаў і іншых пладоў на здароўе людзей. Да даследаванняў былі прыцягнуты 819 тысяч удзельнікаў. Вучоныя разгледзелі 12 тысяч выпадкаў ішэмічнай хваробы сэрца, 9 тысяч выпадкаў інсульту, 18 тысяч — рака і сардэчна-сасудзістых захворванняў, а таксама больш за 85 тысяч смерцяў. Даследчыкі рэкамендуюць рэгулярна есці арэхі пекан, лясныя і грэцкія арэхі, а таксама плады арахісу. Штодзённае спажыванне 20 грамаў арэхаў звязана з 30-працэнтным скарачэннем верагоднасці захворвання на ішэмію сэрца, зніжэннем рызыкі захварэць на рак на 15 працэнтаў і памяншэннем імавернасці заўчаснай смерці на 22 працэнты.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/arehi
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue