На гэтым здымку — чатырохгадовая Марыя Грушэцкая з Мінска, выхаванка беларускамоўнага садка №534. Дома ў дзяўчынкі — багатая бібліятэка дзіцячых кніг, якія яна ахвотна і з радасцю чытае разам з бацькамі. Сярод любімых — творы Алеся Бадака, Уладзіміра Ліпскага, Аксаны Спрынчан, Таццяны Сівец, Раісы Баравіковай, Алены Масла і інш. Любімы часопіс — «Вясёлка», у якім часам публікуецца і яе татка — Алег Грушэцкі. Марыя ўдзельнічае ў тэатралізаваных прадстаўленнях на беларускай мове, якія праводзяцца ў садку, прычым выконвае галоўныя ролі.
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымачкі вашых дачушак і сыночкаў, унучкаў і ўнучачак, а мо нават і праўнукаў (з невялічкім (4-5 сказаў) аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта «беларусік». Арыгінальнасць і творчы падыход вітаецца! Аднаго з беларусікаў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusiki-0