Кожны дзень грыміць рэклама:
Ёсць цудоўная праграма,
Дзе поп-зоркі пахудзелі,
Разам з тым памаладзелі.
Ходзіць гутарка ў народзе,
Што пампушкі ўжо не ў модзе.
Нават Пугачова Ала
Стройнаю дзяўчынай стала!
Нібыта адвар каштана
Ужывала на сняданак…
Вось і наша цётка Глаша
П’е яго заместа кашы.
Толькі вось бяда якая —
Ледзьве ногі ўжо цягае.
Хоць і стала «маладзіцай»,
Ды патрапіла ў бальніцу.
Трэба з розумам худзець,
Як і што ясі, глядзець.
Палюбіць сваю фігуру
І да ежы мець культуру.
Людміла КРУГЛІК,