Сёння былі падведзены вынікі трэцяга этапа праекта-конкурса «Культ-пра-Свет», арганізатарам якога была навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Гэты конкурс, які праводзіцца ў рамках Года культуры, дае магчымасць усім ахвотным прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала выявы і творы аб гісторыка-культурнай спадчыне сваёй роднай мясцовасці.
Узнагароды атрымалі аўтары лепшых работ па трох намінацыях: «КультСлоў», «КультВобраз» і «КультІмгненне».
Святочны настрой стварала прадстаўленая ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі XX Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Калядная зорка».
Ілья КАТУСАЎ, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-katusau
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/kult-pra-svet-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-instytut-adukacyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/kalyadnaya-zorka-0