Тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам павялічаны ў Мінскай вобласці.
Адпаведныя рашэнні Мінаблвыканкама ад 14 снежня апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 17 снежня.
Так, кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах у рэгулярных зносінах складзе 45 капеек за адну паездку, на экспрэсных — 55 капеек. Кошт правозу ручной паклажы таксама павялічыцца да 45 капеек. Зацверджаны і новыя памеры тарыфаў на праезд у прыгарадным аўтамабільным транспарце: кошт аднаго кіламетра на звычайных маршрутах складзе 0,06 рубля, на хуткасных маршрутах — 0,08 рубля, на дадатковых рэйсах — 0,08 рубля, на экспрэсных маршрутах — 0,09 рубля.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/autobus