Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі падчас сустрэчы са спікерам ніжняй палаты парламента Малайзіі Пандзікарам Амінам Муліа паведаміў свайму калегу, што ў Палаце прадстаўнікоў ужо сфарміравана рабочая група па ўзаемадзеянні з парламентам Малайзіі.
— Мы надаём вельмі вялікую ўвагу такім рабочым групам, паколькі яны — пляцоўка для прасоўвання нашых інтарэсаў, ідэй, прапаноў па наладжванні і пашырэнні міжпарламенцкага і міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Мы лічым, што сёння ў нас ёсць неабходная аснова для таго, каб паглыбляць наш палітычны дыялог, развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны, супрацоўніцтва ў галіне культуры, навукі, адукацыі, аховы здароўя. У нас ёсць велізарны нерэалізаваны патэнцыял, і на гэты конт маюцца канкрэтныя прапановы.
Па выніках сустрэчы абодва спікеры падпісалі мемарандум аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Палатай прадстаўнікоў парламента Малайзіі.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] mailto:yushkevіch@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka
[6] https://zviazda.by/be/tags/parlament
[7] https://zviazda.by/be/tags/malayziya