Як адрозніць школьніка ад студэнта? Сказаць: «Хутка Новы год!» Школьнік весела крыкне: «Ура!» Студэнт сумна прамовіць: «Сесія…»
* * *
— Што ты падарыў жонцы на Новы год?
— Тур у Тайланд.
— А яна табе?
— Паляцела.
* * *
З даклада: «У гэтым годзе план па абяцаннях выкананы і перавыкананы».
* * *
— Любы, я падрыхтавала табе шыкоўны навагодні падарунак! — з захапленнем кажа жонка мужу. — Зараз я яго апрану…
* * *
«Трэба крыху раней у краму прыехаць, пакуль мала народу, каб хутка ўсё купіць і ў чэргах не стаяць», — падумаў увесь горад.
* * *
Я не прыхільнік п’ янства ў навагоднюю ноч... Я — ахвяра!
* * *
На навагоднім свяце ўсе дзеці закахаліся ў Снягурку, а Бураціна — у ёлку.
* * *
— Пятpо, кажуць, у цябе самы лянівы певень?
— Ой, і не гавары! Суседскія раніцай кукаpэкаюць, а мой толькі галавой у знак згоды ківае.
* * *
— Чаму певень спявае ўсё жыццё?
— Бо ў яго шмат жонак і ніводнай цешчы.
* * *
— Любы! Падары мне на Новы год што-небудзь такое, каб я лёгенька так правай ножкай націснула, і р-р-раз — стрэлка ад 0 да 100 за тры секунды...
— Вагі падыдуць?
* * *
З размовы сяброў.
— Парай, што купіць жонцы на Новы год, — просіць першы.
— А ці не прасцей спытаць у яе самой? — адказвае той.
— Не, такіх грошай у мяне няма.