Два берагі ракі Гарынь паміж вёскамі Рубель і Беражное Столінскага раёна даўно злучае не зусім звычайны мост. Так званы наплаўны мост вырабілі на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе. Вось і служыў ён верай і праўдай палешукам паўтара дзясятка гадоў. Але спецыялісты сказалі, што патрэбны тэхагляд.
Рэспубліканскае прадпрыемства па тэхнічным наглядзе і класіфікацыі суднаў «Беларуская інспекцыя рачнога рэгістра» запатрабавала адправіць мост на абавязковы тэхнічны агляд. Такім чынам мост неўзабаве знімуць з месца і сплавяць па вадзе ў Пінск. Пінскія карабелы правядуць агляд, прафілактыку і рамонт збудавання, каб гарантаваць бяспеку далейшай яго эксплуатацыі.
А да вясны шлях са Століна ў Рубель і ў зваротным накірунку стане нашмат даўжэйшым. Ехаць давядзецца праз Давыд-Гарадок.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:yackevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/most
[6] https://zviazda.by/be/tags/tehnichny-aglyad
[7] https://zviazda.by/be/tags/ramont
[8] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-inspekcyya-rachnoga-registra