Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Гогаль звычайны» серыі «Птушка года», паведамляе прэс-служба рэгулятара.
Намінал сярэбранай манеты — 10 рублёў, і выраблена яна са сплаву пробы 925 (тыраж — 1 тысяча штук). Медна-нікелевая манета выпушчана наміналам 1 рубель, тыраж яе склаў 2 тысячы штук. У цэнтры аверса манеты — выява птушаняці на стылізаваных далонях. У цэнтры рэверса ў авале, які сімвалізуе яйка, знаходзіцца рэльефная выява птушкі. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без якіх-небудзь абмежаванняў.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/ptushka-goda-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/gogal-zvychayny
[6] https://zviazda.by/be/tags/pamyatnyya-manety
[7] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank-belarusi-1