Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА прыняла ўдзел у навагодняй ёлцы ў Дзіцячым гарадку Ленінскага раёна Мінска.
Як паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны», Наталля Качанава павіншавала дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з надыходзячымі навагоднімі святамі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама падзякавала персаналу Дзіцячага гарадка за клопат, увагу і любоў, якімі акружаны дзеці, што трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.
Наталля Качанава адзначыла, што ў Беларусі ўсё робіцца для таго, каб дзецям жылося добра. «У нас добрыя школы, дзе можна рэалізаваць свае здольнасці і ісці ў дарослае жыццё самастойнымі і адказнымі людзьмі. Праз пару дзясяткаў гадоў вы станеце апорай і рухавіком нашай дзяржавы, — сказала яна. — Вы жывяце ў дастойным месцы, дзе ёсць магчымасць займацца і спортам, і мастацтвам, вы акружаныя клопатам і ўвагай».
Наталля Качанава падарыла дзецям веласіпеды «Аіст». У адказ яны ўручылі ёй ёлачныя ўпрыгажэнні і лялькі, якія зрабілі сваімі рукамі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама пакінула запіс у Кнізе ганаровых гасцей Дзіцячага гарадка.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/urad
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[6] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci