З 1 студзеня гэтага года яе памер складае 31 рубель. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2016 года №1115. Устанавілі таксама штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1—14 разрадамі, у памерах 8,6—5,7 рубля.
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна будзе забяспечыць пераразлік заробку работнікаў у адпаведнасці з новымі памерамі тарыфнай стаўкі першага разраду і штомесячных дыферэнцыраваных даплат.
Мінулы раз тарыфная стаўка першага разраду, ад якой залежаць заработныя платы бюджэтнікаў, павышалася ў леташнім красавіку — да 29,8 рубля.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/taryfnaya-stauka-pershaga-razradu
[5] https://zviazda.by/be/tags/taryfnaya-stauka
[6] https://zviazda.by/be/tags/zarabotnyya-platy-byudzhetnikau