Забітая ігумення Cвята-Ксеніеўскага манастыра Барысаўскага раёна матушка Васіліса. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў праваахоўных органах, паведамляе БЕЛТА [3].
Па інфармацыі [4]"СБ. Беларусь сегодня", у Свята-Ксеніеўскім жаночым манастыры ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна зараз працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта.
- Больш падрабязная інфармацыя будзе дадзена пазней, - пракаментаваў старшыня сінадальна-інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін. - Пакуль магу толькі сказаць, што матушка была забітая ўчора позна ўвечары. Магчыма, гэта быў напад адной з хворых паслушніца, якія прыходзяць у манастыр.
- Забойства ігуменні было здзейснена ўчора ўвечары, - паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. - Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўсебакова разбіраецца ў абставінах здарэння, якое адбылося на тэрыторыі манастыра. Падазраваная ў забойстве ігуменні манастыра ў Барысаўскім раёне затрыманая.
У цяперашні час з удзельнікамі трагічнай падзеі працуюць следчыя. У межах крымінальнай справы справы, узбуджанай па арт.139 КК РБ "Забойства", затрымалі падазроную. У дачыненні да яе прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.
Кіраўніцтвам абласнога Упраўлення Следчага камітэта ход высвятлення абставінаў па гэтым факце узяты на кантроль.
Ігумення Васіліса (Мядзведзь) нарадзілася 10 сакавіка 1949 года ў горадзе Сосніца Чарнігаўскай вобласці Украіны.
Скончыла гістарычны факультэт Чарнігаўскага педагагічнага інстытута.
Выкладала ў школе. Была прыхаджанкай Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, затым пасля ўтварэння Елізавецінскага сястрынства пры саборы стала сястрой міласэрнасці.
У 2001 годзе служыла паслушніцай Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра, потым прыняла пострыг.
З 2004 года па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі - ігумення Свята-Ксеніеўскага жаночага манастыра ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] http://www.belta.by
[4] http://www.sb.by/articles/ubita-nastoyatelnitsa-svyato-ksenievskogo-zhenskogo-monastyrya-v-derevne-baran-borisovskogo-rayona.html
[5] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva